@smnewsru / Twitter

@smnewsru / Twitter

У Грозным і ў Шалінскім раёне Чачні (на паўднёвы ўсход ад сталіцы рэгіёна) адбылося некалькі выпадкаў нападу на паліцэйскіх. Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу, у іх загінуў адзін супрацоўнік праваахоўных органаў, пацярпелі яшчэ трое.

Ria.ru са спасылкай на суразмоўцу ў сілавых структурах паведамляе, што ў Грозным адбылася страляніна на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Ісаева. Невядомыя напалі на супрацоўнікаў паліцыі, адзін з іх загінуў.

Тэлеканал НТВ без указання крыніц інфармацыі паведамляе, што на ўездзе ў Грозны невядомы «кінуў выбуховую прыладу ў супрацоўнікаў ДПС», але яна не спрацавала. Пасля гэтага, па дадзеных тэлеканала, нападнік, знаходзячыся за рулём аўтамабіля, збіў паліцэйскіх, пацярпелі трое. Супрацоўнікі праваахоўных органаў адкрылі агонь, нападнік быў забіты.

Таксама ria.ru са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах таксама паведаміла, што невядомы напаў на супрацоўнікаў ДПС, але сярод іх «параненых няма».

На момант публікацыі МУС афіцыйна паведаміла толькі пра напад на аддзяленне паліцыі па Шалінскім раёне. Паводле інфармацыі ўладаў, нападнікаў было двое, яны былі ўзброены нажамі. Паліцэйскія іх застрэлілі. Двое супрацоўнікаў паліцыі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?