У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 20 жніўня да 30 верасня дазваляецца паляванне на дарослых самцоў лася, аленя высакароднага, аленя плямістага і лань. Таксама на селекцыйных жывёл гэтых відаў любога полу і ўзросту.
Паляваць можна цягам сутак спосабамі з засады і з падыходу.
Дазваляецца выкарыстоўваць наразную (з рульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў), гладкарульную (з выкарыстаннем патронаў з куляй) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю.
Да 30 верасня працягваецца паляванне на касулю (адкрылася 15 мая). Упаляваць можна дарослых самцоў і селекцыйныя асобіны.