Венесуэла дэвальвуе балівар на 96%, або ў 24 разы. Каб аслабіць шок для насельніцтва, улады павысілі мінімальную зарплату з менш чым $1 да $30 у месяц, але эканамісты кажуць, што гэтыя меры дарэмныя.

Улады Венесуэлы праводзяць адну з самых маштабных дэвальвацый у сусветнай гісторыі, у выніку якой афіцыйны абменны курс балівара будзе зніжаны на 96%. Калі ў пятніцу, 17 жніўня, афіцыйны курс даляра, устаноўлены венесуэльскім Цэнтрабанкам, складаў каля 248 тысяч балівараў за даляр, то новы курс роўны 6 мільёнам за даляр — розніца ў 24 разы.

Аб валютнай рэформе абвясціў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура ў тэлезвароце на мінулых выходных. «Я хачу, каб краіна аднавілася, і ў мяне ёсць рэцэпт. Даверцеся мне», — перадае яго словы Reuters.

Новы курс блізкі да неафіцыйнага курсу на чорным рынку, адзначае Reuters. Цяпер на чорным рынку адзін даляр каштуе 6,67 мільёна балівараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?