Колькасць кніг, выдадзеных на беларускай мове сёлета ў I паўгоддзі, павялічылася на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава, піша БелТА.

За I паўгоддзе 2018 года на беларускай мове выдадзена 643 кнігі і брашуры агульным накладам 2 мільёны 123 тысячы асобнікаў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года іх колькасць павялічылася адпаведна на 15% і 2,6%. Кнігі на беларускай мове ў агульным аб'ёме займаюць 13,7% па назвах і 18,2% па тыражы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0