Суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў 53-гадовага віцебчука да 8 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне 17-гадовага падлетка.

Злачынства адбылося ў сакавіку 2010 года. Жыхар Віцебска 1964 года нараджэння пазнаёміўся на вакзале з хлопцам, якому на той момант было 17 гадоў, і прапанаваў зарабіць на раскопках манет. Пад гэтай падставай зламыснік завёў яго ў адасобленае месца і згвалціў. Выкрыць злачынства па гарачых слядах не ўдалося. Знайшлі злачынцу дзякуючы рэспубліканскай базе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якая ў аўтаматычным рэжыме ў студзені 2018 года паказала супадзенне генетычных прыкмет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0