Незвычайную з'яву — цвіценне яблыні ў жніўні — заўважыла ў сваім садзе сям'я Шаец, якая пражывае ў Прудку. Гаспадар Ігар Мікалаевіч кажа, што такога ён яшчэ ні разу ў сваім садзе не назіраў. Яблыні восем гадоў, сорт «белы наліў».

Першыя гады прыносіла вялікі ўраджай, а гэтай вясной нават не зацвіла. Якое ж было радаснае здзіўленне мужчыны, калі раніцай ён выйшаў з дому і выпадкова заўважыў кветкі на яе галінках: «Запазніліся на некалькі месяцаў, але няхай наганяе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?