Міністр ўнутранай бяспекі Ізраіля Гілад Эрдал падпісаў дакумент, які ўносіць змены ў інструкцыю аб выдачы ліцэнзіі на зброю, гаворыцца ў распаўсюджаным міністэрствам паведамленні.

Згодна з новымі правіламі, афіцэры і сяржанты пасля заканчэння тэрміновай службы змогуць не толькі не здаваць ліцэнзію, але і саму зброю, якая будзе заставацца ў іх да таго часу, пакуль яны лічацца ў рэзерве.

Гэтая мера павінна прывесці да павышэння ўзроўню бяспекі ў ізраільскім грамадстве, падкрэсліваецца ў паведамленні. Па дадзеных міністэрства, у дадзены момант каля 145 тысяч ізраільцян маюць зброю, не лічачы тых, хто носіць яе па абавязку службы. Новыя правілы, паводле прагнозаў МУБ, дазволяць значна павялічыць колькасць цывільнага насельніцтва з правам мець пры сабе зброю.

Паколькі ў Ізраілі ўсеагульны прызыў, гаворка ідзе пра сотні тысяч вайскоўцаў, што скончылі службу і будуць насіць пісталеты. У дадатак да гэтага па дазвол на нашэнне зброі змогуць звяртацца валанцёры паліцыі, супрацоўнікі выратавальнай службы, ліцэнзія на зброю выдаецца таксама кіроўцам грамадскага транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0