Суд Барысаўскага раёна прысудзіў камандзіра 10-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання да 2 гадоў пазбаўлення волі за бяздзейнасць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага аблсуда.

Абвінавачаны прызнаны вінаватым у наўмыснай бяздзейнасці ўлады, учыненым з іншай асабістай зацікаўленасці. Гэта пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным інтарэсам. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама прызначаныя штраф 400 базавых велічыняў (9,8 тыс. рублёў) і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады на тэрмін 5 гадоў.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага змененая на заключэнне пад варту.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Праходзячы службу, абвінавачаны атрымаў паведамленне аб учыненых злачынствах. Аднак не зарэгістраваў іх, старшаму камандзіру (начальніку) не паведаміў, службовае расследаваньне не прызначыў. Не быў апавешчаны і пракурор Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0