Расійскі інтэрнэт абмяркоўвае дзіўнае відэа, на якім стаўрапальскі суддзя Юрый Макараў заходзіць на запраўку з абсалютна голай жанчынай. Яны выходзяць з белага ўсезадарожніка і ідуць у краму пры аўтазапраўцы. Затым дзяўчына купляе шампанскае, а мужчына здымае гэта на тэлефон.

Старшыня Кастрычніцкага раённага суда Стаўрапаля Юрый Макараў прызнаў, што на роліку сапраўды ёсць яго машына. Але даводзіць, што на відэа не ён: «У мяне няма такога жывата! Я не маю ніякага дачынення да мужчыны на роліку».

Пасля ён агучыў дзіўную версію помсты — нібыта ў пачатку 2000-ых ён асудзіў аднаго з паплечнікаў чачэнскага баевіка Шаміля Басаева, а той абяцаў адпомсціць роўна праз 16 гадоў.

Тым не менш Макараў ужо падаў у адстаўку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру