Вечарам у панядзелак 69-гадовы кіроўца пасля выпітай пляшкі спіртнога знёс шлагбаум на паркінгу ГЦ «Сталіца» і адправіўся катацца па цэнтры Мінска. З паркоўкі «Хёндэ» выязджаў на поўным хаду, тараніўшы сцены і бардзюры, піша sb.by

Высветлілася, што ў гандлёвы цэнтр ён прыехаў прыкладна а 16.00. Купіў пляшку віскі, там жа выпіў, і паехаў катацца. Нягледзячы на тое, што перад выездам з паркінга мужчына зачапіў сцяну і шлагбаўм, ён працягнуў рух.

На вуліцы Мяснікова, 39 ён сутыкнуўся з «Таётай», але і гэта яго не спыніла, ён з'ехаў з месца здарэння. Неўзабаве на гэтай жа вуліцы пратараніў яшчэ і «Хёндэ». А затым у раёне перасячэння вуліц Караля і Нямігі сутыкнуўся з аўтамабілямі «Нісан», «Вольва» і «Фальксваген».

69-гадовага парушальніка забралі з чэрапна-мазгавой траўмай. Агляд выявіў ў яго 3 праміле. У такім стане ён нават не змог згадаць усе падзеі вечара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру