Шведскі знішчальнік JAS Gripen пацярпеў крушэнне пасля сутыкнення з птушкай на поўдні Швецыі, паведамляе Radio Sweden у твітары. Самалёт разбіўся каля Карлскроны — за 160 км на ўсход ад Мальмё, трэцяга па велічыні горада Швецыі, удакладняе AP.

«Шведскі знішчальнік JAS Gripen пацярпеў крушэнне ў паўднёвай Швецыі каля Ранебю пасля сутыкнення з птушкай. Пілот катапультаваўся і адпраўлены ў бальніцу для праверкі», — гаворыцца ў паведамленні Radio Sweden.

Па словах міністра абароны Швецыі Петэра Хультквіста, якога цытуе Radio Sweden, «цяпер усё турбуюцца за пілота» JAS 39 Gripen. Ён паведаміў, што лётчык дзейнічаў у адпаведнасці з інструкцыяй. Міністр таксама адзначыў, што лётчыка пасля катапультацыі змаглі вельмі хутка знайсці і эвакуіраваць з дапамогай верталёта пошукава-выратавальнай службы, што таксама кажа пра эфектыўнасць яе працы.

Як адзначае The Local, пілот, якога даставілі ў бальніцу, знаходзіцца ў добрым стане «з улікам існуючых абставін».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру