Аляксей Навальны, vk.com.

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны пасварыўся з журналістамі некалькіх расійскіх выданняў. Спрэчка пачалася з расследавання Навальнага, у выніку якога ён знайшоў шыкоўныя апартаменты ў пажылой маці спікера расійскага парламента.

Навальны абурыўся, што пра расследаванне нічога не напісалі дзелавыя выданні «Коммерсант», «Ведомості» і РБК.

«Ведомості» апублікавалі нататку, заявіўшы, што не рабілі гэтага, таму што трэба было зрабіць фактчэк (праверку дакладнасці фактаў), у якім, па словах апазіцыянера, не было патрэбы. Дастаткова было самога допісу і выпіскі з рэестра, піша ён.

Далей журналісты «Ведамасцяў» пачалі публікаваць допісы ў Facebook аб тым, што для публікацыі матэрыялу неабходны фактчэк і яны не абавязаны верыць на слова. Экс-рэдактар «Ведамасцяў» Лысова апублікавала пост у фэйсбуку, дзе абразіла Навальнага. Лысова цяпер працуе шэф-рэдактарам службы палітычнай інфармацыі «Інтэрфакса».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру