Падазраваны ў арганізацыі забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі пайшоў на пагадненне са следствам. Пра гэта падчас брыфінгу ў аўторак паведаміў генпракурор Украіны Юрый Луцэнка.

«Так, сапраўды, Герман і яго абарона пайшлі на падрыхтоўку пагаднення і працуюць у гэтым кантэксце», — сказаў Луцэнка.

Ён запэўніў, што так званы «арганізатар» фактычна пацвярджае версію следства і «прама паказвае на прадстаўніка» Расіі.

У той жа час, генпракурор падкрэсліў, што пагадненне павінен зацвердзіць суд.

Увечары 29 мая стала вядома пра расстрэл расійскага журналіста Аркадзя Бабачанкі на парозе яго кватэры ў Кіеве. А ўвечары 30 мая кіраўнік СБУ Васіль Грыцак заявіў, што Бабчанка жывы: «забойства» інсцэнавала яго спецслужба, каб прадухіліць сапраўднае забойства і затрымаць заказчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?