Уладзімір Пуцін сказаў канцлеру Германіі Ангеле Меркель, што Расія плануе захаваць транзіт газу праз Украіну. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае «РІА Новості».

Фота: kremlin.ru.

«Пуцін сказаў, што транзіт праз Украіну будзе захаваны», — сказаў Пяскоў. Прэс-сакратар нагадаў, што лідары дзвюх краін абмеркавалі «прагнозы аб'ёмаў спажывання газу на еўрапейскім кантыненце». «Відавочна, што спажыванне будзе расці, але ў якой ступені — гэта па-ранейшаму пытанне для далейшай прапрацоўкі», — рэзюмаваў Пяскоў.

Да пачатку перамоў Пуцін і Меркель зрабілі перад рэзідэнцыяй Мезерберг некалькі заяў адносна ролі Украіны пасля запуску «Паўночнага патоку — 2». Тады Меркель сказала, што Украіна не павінна пазбавіцца статусу транзітнай краіны для расійскага газу. Пуцін зрабіў агаворку, што для Расіі галоўнае, каб «украінскі транзіт адпавядаў эканамічным патрабаванням, быў эканамічным ва ўсіх сэнсах гэтага слова».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру