Намеснікам кіраўніка Ленінскага раёна стаў дырэктар гімназіі № 17 Віктар Доўнар, паведамляе «Мінск-Новості».

Віктар Доўнар. Фота: Мінск-Новості.

37-гадовы Віктар Доўнар будзе курыраваць пытанні адукацыі, ідэалогіі, культуры, спорту і сацыяльнай абароны.

Доўнар у 2003 годзе скончыў універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «псіхалогія» са спецыялізацыяй «педагагічная псіхалогія». Працаваў педагогам-псіхолагам, а затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №22. У 2007-2014 гадах кіраваў СШ №183. З 2014 года і да прызначэння на новую пасаду — дырэктар гімназіі № 17, якая знаходзіцца ў Серабранцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру