Суд Брэсцкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да вайскоўца тэрміновай службы. Пацярпелымі па справе праходзілі тры вайскоўцы.

Малодшы сяржант ужыў супраць падначаленых гвалт і здзекаваўся, біў таварышаў па службе паясным рэменем.

Прысудам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады, звязанай з гвалтам, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.455 Крымінальнага кодэкса. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з дзейнасцю прадстаўніка ўлады на тэрмін 4 гады.

Таксама ён пазбаўлены вайсковага звання «сяржант запасу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру