ЗША дэпартавалі ў Нямеччыну 95-гадовага Якава Палія, які служыў ахоўнікам у канцлагеры «Траўнікі» ў Польшчы, дзе загінулі каля 6 тысяч яўрэяў, паведамляе Associated Press. Палій — апошні вядомы меркаваны злачынец Трэцяга рэйха, які пражываў на тэрыторыі Амерыкі. Ён прыехаў туды ў 1949 годзе, схлусіўшы пра сваё мінулае. Тады эмігрант заявіў, што падчас вайны быў простым рабочым. Праз 8 гадоў Якаў атрымаў амерыканскае грамадзянства, працаваў у Штатах усё жыццё і затым выйшаў на пенсію.

Якаў Палій. Скрыншот: Bild.

Якаў Палій. Скрыншот: Bild.

Трыццаць гадоў таму паліцыя знайшла яго імя ў рэестры нацысцкіх злачынцаў. У гутарцы са следствам у 1993 годзе Палій прызнаўся, што ніколі б не атрымаў амерыканскую візу, калі б расказаў праўду.

У 2003 годзе суд пазбавіў Палія амерыканскага грамадзянства. Аднак пры спробе дэпартаваць яго высветлілася, што ні адна краіна — ні Украіна, ні Польшча, ні Германія — не жадае яго прымаць.

Пасля перамоў з Берлінам дэпартацыя ўсё ж адбылася, нягледзячы на тое, што фармальна Якаў застаецца асобай без грамадзянства. Паводле газеты Bild, Германія размясціла яго ў доме састарэлых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0