flickr.com

flickr.com

На міжнароднай канферэнцыі ў Вільні міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус звярнуў увагу на гадавіну акупацыі Прагі і вайны супраць Грузіі — па яго словах, «тыя ж самыя інструкцыі», а таксама «тыя ж самыя танкі, тыя ж самыя метады задушвання свабоднай волі» выкарыстоўваюцца і ў Крыме, і на ўсходняй Украіне, піша Delfi.lt

«Сумна, што нашы суседзі атрымліваюць асалоду ад беспакаранасці, адсутнасці ўстойлівасці, працягваючы палітыку, якая, як я ўжо нагадаў, працягвалася 50 гадоў, выкарыстоўваючы тыя ж самыя інструкцыі. Цяпер, калі мы адзначаем гадавіну іншых падзей, высылак, абумоўленых пактам Рыбентропа-Молатава 1939 года, важна сказаць зноў тое, што я часам кажу: Молатаў ўсё яшчэ жывы і чакае свайго Рыбентропа», - сказаў міністр.

23 жніўня 1939 года Нямеччына і СССР таемна дамовіліся аб падзеле Усходняй Еўропы. Гэты падзел атрымаў сваю назву па імёнах тагачасных міністраў замежных спраў Германіі і СССР Іахіма фон Рыбентропа і Вячаслава Молатава.

Л. Лінкявічус таксама сказаў, што Захаду трэба пастаянна нагадваць сабе пра недахоп лідарства пры рэагаванні на выклікі, а не проста «рэфлексаваць з нагоды парадку дня, навязанай кімсьці іншым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0