Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» паставіла Беларусь на 155 месца ў сваім штогадовым «Індэксе свабоды прэсы» па выніках 2018 года. Усяго ў рэйтынгу 180 краін. Суседнія месцы ў рэйтынгу занялі Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда.

Фота: rsf.org.

Фота: rsf.org.

Летась Беларусь паставілі на 2 радкі вышэй — на 153 месца.

У дакладзе аўтары пішуць, што ў Беларусі за год аднавілася эскалацыя рэпрэсій.

Цікава, што праваабаронцы ў сваім дакладзе згадалі і пра арышт нейкіх «прарасійскіх блогераў». Хутчэй за ўсё, праваабаронцы мелі на ўвазе «справу Рэгнума».

Першыя месцы ў гэтым годзе традыцыйна займаюць скандынаўскія краіны. Расія ў рэйтынгу заняла 148-е месца, Украіна — 101-е, Польшча — 58-е, Літва — 36-е, Латвія — 24-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0