Гродзенскія памежнікі спынілі незаконную спробу завозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза партыі тавару коштам больш за 70 тысяч беларускіх рублёў.

Парушэнне выявілі ў пункце пропуску «Катлоўка», праз які Renault расійскай фірмы-перавозчыка са зборным грузам ехала з Літвы. Пры правядзенні мытнага кантролю ўстанавілі, што ў грузавым адсеку аўтамабіля акрамя заяўленага ў суправаджальных дакументах тавару знаходзяцца прапіленавыя трубы. Агульная даўжыня труб склала больш за тры тысячы метраў.

Гродзенская рэгіянальнай мытня пачала адміністрацыйны працэс па першай частцы артыкула 14.5 КаАП Беларусі. Для юрыдычнай асобы дадзены артыкул прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту тавару, што незаконна перамяшчаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?