Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў перамагла ў штогадовым футбольным Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі.

Зборная БАЖ гуляла з жалобнымі стужкамі на знак памяці пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая.

Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў — пераможцы сёлетняга Кубка свабоды імя Генадзя Карпенкі

Другое месца ў каманды партыі АГП, трэцяе — у каманды партыі БНФ.

Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.

Генадзь Карпенка

Генадзь Карпенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?