Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1».

Адна з узнятых тэмаў — страхі кіраўніка дзяржавы.

«Я ў аглядзе прачытаў розныя тлумачэнні на тэму страхаў, жахаў для Лукашэнкі ў будучыні і гэтак далей.

Па-першае, мне ўжо нічога не страшна. Я чалавек, які прайшоў праз многія страхі. Але ёсць адзін страх, калі яго можна страхам назваць, — гэта эканоміка. Я заўсёды пра гэта кажу.

Калі будзе ў нас развівацца нармальная эканоміка, будуць больш-менш нармальна жыць нашы людзі, ну хоць бы як цяпер, ніякіх страхаў для беларусаў быць не можа. Не існуе такіх страхаў. Ні знешняя агрэсія, ні што нас хтосьці заняволіць, захопіць, што нас нехта падпарадкуе… Ніякіх больш страхаў няма, акрамя эканомікі», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0