У эфіры «Беларусь-1» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль не вызначыўся з кандыдатурай пасла ў Расіі.
На пытанне пра магчымых кандыдатаў ён раптоўна запярэчыў:
«Не, гэта няпраўда, што там пішуць у інтэрнэце, СМІ. Гэта абсалютная няпраўда. Я нават не разглядаў гэтага чалавека паслом у Расіі. Напэўна, камусьці хочацца ці хтосьці спецыяльна ажыццяўляе гэтыя ўкіды. Я нават не прадумваў гэтыя пытанні».
Адзіны ўкід на гэту тэму рабіў расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар», які належыць кіраўніку расійскага афіцыйнага агенцтва ТАСС. Ён паведамляў, што новым паслом Беларусі ў Расіі стане намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Максім Рыжанкоў.