Сёння — трэці Спас, або Палатняны Спас, Хлебны, Арэхавы.

Праваслаўная царква адзначае ў гэты дзень свята ў гонар перанясення ў Канстанцiнопаль Нерукатворнага вобраза Iсуса Хрыста ў 944 годзе.

У народзе Палатняным яго называюць таму, што ў гэты дзень адбывалiся кiрмашы i гандлявалi палатном.

У многiх мясцiнах у гэты дзень спраўлялi дажынкi, казалi: «Трэцi Спас — хлеба прыпас». У гэты дзень цi каля яго сяляне рабiлi дасеўкi, г.зн сеялi азiмае жыта.

Да гэтага дня паспявалi арэхi i пачынаўся iх збор. Адляталi апошнiя ластаўкi. Лета сканчаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0