Кіеў накіраваў афіцыйны запыт у Вашынгтон на набыццё амерыканскіх сістэм супрацьпаветранай абароны (СПА). Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Новое время» распавёў надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў ЗША Валерый Чалы.

Дэталі замовы ён не раскрыў, спаслаўшыся на засакрэчаную інфармацыю. Дыпламат указаў толькі, што кошт адной такой сістэмы складае $ 750 млн.

Па словах Чалага, Украіне патрэбныя мінімум тры такія комплексы. «Нашы патрэбы наступнага перыяду, на мой погляд, гэта марская прастора, ваенна-паветраная прастора. Гэта тое, без чаго мы проста не зможам забяспечыць абарону краіны», - сказаў ён.

Акрамя сістэм СПА, адзначыў Чалы, Украіна мае патрэбу ў беспілотніках, контрбатарэйных радарах і контрснайперскіх сістэмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0