Нямецкая кампанія Uniper, якая з'яўляецца адным з еўрапейскіх партнёраў Газпрома па Паўночным патоку — 2, можа адмовіцца ад удзелу ў праекце, калі ЗША ўвядуць санкцыі, паведамляе Прайм.

«Uniper не можа рызыкаваць і трапляць пад амерыканскія санкцыі. У гэтым выпадку нас выключаць з плацёжнага абароту і мы больш не зможам выкарыстоўваць амерыканскі даляр у гандлёвых аперацыях. Гэта тыя рэчы, якія Uniper прынцыпова не можа дапусціць», — сказаў сябра праўлення кампаніі Крыстафер Дэльбрук.

ЗША патрабуюць ад еўрапейскіх краін спыніць удзел у праекце Паўночны паток — 2.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна