Міністэрства замежных спраў Беларусі насцярожвае факт цялесных пашкоджанняў у абвінавачанага ва Украіне Юрыя Палітыкі. Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза на пытанне журналістаў, паведамляе БелТА.
Адвакаты беларуса таксама звярнулі ўвагу суда на траўмы абвінавачанага.
«Нас вельмі насцярожвае факт атрымання абвінавачаным траўм, адна з якіх можа быць класіфікавана як цяжкае цялеснае пашкоджанне. Не варта забываць і пра раней пададзеныя беларускім грамадзянінам скаргі аб ужыванні да яго незаконных метадаў дазнання. Усё гэта патрабуе ўважлівага разгляду, таму мы настойваем на пераводзе Юрыя Палітыкі ў лячэбную ўстанову закрытага тыпу і правядзенні дадатковага медыцынскага абследавання», — адзначыў Анатоль Глаз.