Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў у сваім твітары не верыць навінам, у якіх журналісты спасылаюцца на ананімныя крыніцы.
«Калі вы бачыце «ананімную крыніцу», кідайце чытаць гэтую гісторыю, гэта выдумка!» — заявіў Трамп.
«Справа ў тым, што многіх ананімных крыніц нават не існуе. Яны — выдумка журналістаў, якія пішуць фэйкавыя навіны», — сцвярджае Трамп.
Амерыканскі прэзідэнт у чарговы раз раскрытыкаваў у прыватнасці тэлеканал CNN, які нават называе «ворагам народа».





