Прэтэндэнтам ад Украіны на прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы замежны фільм» у гэтым годзе будзе «Данбас» Сяргея Лазніцы, паведамляе LB.
Скрыншот фільма «Данбас».
Сусветная прэм'ера «Данбаса» адбылася ў праграме «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю, дзе Лазніца быў адзначаны прызам за рэжысуру.
Сяргей Лазніца — украінскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно беларускага паходжання. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Баранавічах, цяпер жыве ў Нямеччыне.





