Нанаспадарожнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта плануюць запусціць у 2018 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі інфармацыйных вымяральных сістэм факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій БДУ Сяргей Сямёнавіч, перадае БелТА.

Спадарожнік важыць прыкладна 1,5 кг і мае памеры - 20x10x10 см. Ён будзе знаходзіцца на вышыні 530 км. Яго запусцяць у якасці спадарожнай нагрузкі.

«Спадарожнік ва ўзаемадзеянні з іншымі такімі ж апаратамі зможа вырашаць такія задачы, як кантроль за змяненнем магнітнага поля Зямлі, сувязь у цяжкадаступных рэгіёнах і іншыя», - адзначыў вядучы навуковы супрацоўнік.

Як паведамлялася, тэндар на запуск студэнцкага нанаспадарожніка БДУ выйграў Кітай.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0