Іван Наскевіч. Фота sk.gov.by

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч выказаўся ў эфіры «Беларусь-1» наконт «справы БелТА»:

«З пункту гледжання следчай сітуацыі банальная, простая справа. Яна не ўяўляе ніякай складанасці ў расследаванні. Іншае пытанне, што ў ім замяшаныя журналісты і гэта выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Ці быў прававы нігілізм у гэтай сітуацыі — цяжка сказаць. На самой справе тыя фактычныя дадзеныя, якія мы маем, кажуць пра тое, што фігуранты разумелі, што яны робяць. І, на вялікі жаль, альбо абыякава да гэтага паставіліся, альбо свядома ступілі на гэты шлях.

Гэта злачынства не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, і, напэўна, пра нейкія суровыя меры пакарання гаворкі быць не можа.

Тым не менш факт ёсць факт. Гэта прэцэдэнт».

Нагадаем, у жніўні 2018 года прайшлі ператрусы і затрыманні ў офісах TUT.BY і БелаПАН. Былі затрыманыя некалькі журналістаў і рэдактараў, у тым ліку кіраўніца TUT.by Марына Золатава. У яе адносінах заведзена крымінальныя справа за «бяздзейнасць», у адносінах іншых — «несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі». Мяркуецца, што яны ўваходзілі ў платную стужку БелТА па чужым паролі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0