Мінскае «Юнацтва» разграміла ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў шведскі «Мальмё» з лікам 6:2 (2:0, 2:0, 2:1).
Гісторыя з ручнікамі завяла «Юнацтва», якое разграміла моцны шведскі клуб у Лізе чэмпіёнаў, піша tut.by.
«Юнацтва» бліскуча правяла свой матч, асабліва ярка згуляўшы ў большасці. Пры гульні «5 на 4» мінчукі закінулі чатыры шайбы.
Аўтарамі галоў у гэтым матчы станавіліся Аляксандр Кагалым (2 шайбы), Міхаіл Стэфановіч, Аляксандр Кулакоў, Эдуард Грынь і Павел Развадоўскі.
Адзначым і гульню брамніка Ігара Брыкуна, які адбіў 36 кідкоў.
Становішча ў групе пасля трох тураў: 1. «Мальмё» - 6, 2. «Мюнхен» - 6, 3. «Юнацтва» - 3, 4. ТПС - 3.