Брытанская газета Daily Mail апублікавала відэа з падазраванымі ў замаху на Скрыпалёў Аляксандрам Пятровым і Русланам Башыравым.

Запіс, як сцвярджае выданне, быў зроблены ў Солсберы праз некалькі хвілін пасля таго, як Пятроў і Башыраў нанеслі атрутнае рэчыва «Навічок» на ручку дзвярэй дома, дзе пражываў былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль.

На відэа Пятроў і Башыраў разглядаюць вітрыну крамы, якая прадае калекцыйныя манеты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна