Парк у Солсберы. Белы намёт накрывае лаўку, на якой Сяргей і Юлія Скрыпаль былі знойдзенныя ў непрытомным стане. Фота flickr.com

Парк у Солсберы. Белы намёт накрывае лаўку, на якой Сяргей і Юлія Скрыпаль былі знойдзенныя ў непрытомным стане. Фота flickr.com

Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, атручаны ў англійскім Солсберы, апошнія гады супрацоўнічаў з іспанскай разведкай, паведамляе The New York Times, спасылаючыся на словы былых і цяперашніх высокапастаўленых чыноўнікаў Іспаніі.

Пасля сыходу ў адстаўку Скрыпаль чытаў лекцыі для шпіёнаў у Чэхіі і Эстоніі, а таксама праяўляў актыўнасць у Іспаніі. У прыватнасці, ён правёў некалькі сустрэч з супрацоўнікамі Нацыянальнага разведвальнага цэнтра (CNI) Іспаніі, аднак змест гэтых сустрэч не выдаецца.

«Ён працягваў прыязджаць у Іспанію, — распавёў са спасылкай на іспанскіх разведчыкаў журналіст і пісьменнік Фернанда Руэда, які пісаў пра работу ўладаў Іспаніі. Візіты Скрыпаля пацвердзіў іспанскі чыноўнік, не раскрываючы дэталяў. Пры гэтым былыя афіцыйныя асобы кажуць, што Скрыпаль дапамагаў змагацца з расійскай арганізаванай злачыннасцю, што, як мяркуецца, была звязана з уладамі РФ.

Улады Іспаніі сутыкнуліся з «вялікай праблемай» з-за расійскіх злачынцаў, бо не ведалі, як яны дзейнічаюць, распавёў былы высокапастаўлены паліцэйскі. Сяргей Скрыпаль, як і Аляксандр Літвіненка, «далі больш дакладнае ўяўленне пра рэальнасць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна