Дзяржаўны сакратарыят Рады Бяспекі ў мэтах выканання даручэння прэзідэнта Беларусі 10-21 верасня вывучыць пытанні выканання Міністэрствам спорту і турызму патрабаванняў Дырэктывы №1 ад 11 сакавіка 2004 года «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Кантроль за выкананнем Дырэктывы №1 ажыццяўляецца на пастаяннай аснове. З 2010 года міжведамаснымі рабочымі групамі Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі было праверана амаль 50 раёнаў, а таксама шэраг міністэрстваў і асобных арганізацый.





