Даляр даражэе дзявятыя таргі запар. Сёння амерыканская валюта падаражэла амаль на дзве капейкі (+0,0186) да 2,1389 беларускага рубля.
Да абсалютнага рэкорда (2,2069) — сем капеек. Але з пачатку года даляр вырас ужо амаль на 8,4% (курс на 1 студзеня складаў 1,9727 рубля)
Некаторыя банкі прадаюць амерыканскую валюту ўжо па 2,16 беларускага.
Еўра таксама расце на дзве капейкі (+0,0230) да 2,4894 беларускага. У некаторых банках еўрапейскую валюту прадаюць ужо па 2,52-2,53 еўра. Самы выгадны курс — 2,49.
Расійскі рубель зніжаецца на 0,0049 да 3,1012 беларускага за 100 адзінак.





