Як тлумачыць кампанія, абрэвіятура EQ расшыфроўваецца як «электрычны інтэлект».

Першым аўтамабілем з электрычным рухавіком ад Mercedes-Benz будзе поўнапрывадны красовер EQC 400 4Matic. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабіль зможа праехаць да 450 кіламетраў на адной зарадцы. Чакаецца, што ён паступіць у продаж у 2020 г.

Такім чынам, Мерседэс-Бэнц вырашыў уключыцца ў барацьбу за месца на рынку электрычных красовераў прэміяльнага класу, на якім, дарэчы, ужо робіцца даволі цесна.

Свае варыянты падобных аўтамабіляў распрацоўваюць Porsche, Audi, Jaguar, а таксама знакамітая Tesla.

Mercedes-Benz укладзе больш за 10 мільярдаў еўра ў запуск уласнай электрычнай лінейкі. Да 2020 г. кампанія збіраецца павялічыць колькасць сваіх цалкам электрычных мадэляў да дзесяці. 

Цікава, што яшчэ ў 2010 г. кіраўнік Mercedes-Benz Дытэр Цэтшэ раскрытыкаваў «хайп» вакол электрамабіляў — маўляў, нават праз дзесяць гадоў працэнтная доля такога віду транспарту на рынку будзе нязначнай. Аднак цяпер, прэзентуючы першы электрычны красовер у Стакгольме, ён заявіў рэпарцёрам, што альтэрнатывы электрычным аўтамабілям няма — кампанія зоймецца імі «напоўніцу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?