49-гадовы мінчук выманьваў у грамадзян грошы, прадстаўляючыся святаром — айцом Аляксандрам. Мужчына затрыманы паводле падазрэння ў здзяйсненні махлярства.

Праваахоўнымі органамі ўжо ўстаноўлена, што «айцец Аляксандр» прапаноўваў грамадзянам ад імя царквы рытуальныя паслугі, паслугі па зняцці псуты, па асвячэнні ювелірных вырабаў. Ілжэбацюшка меў рызу і іншыя неабходныя атрыбуты.

Так, за зняцці псуты ён узяў з аднаго грамадзяніна 1200 долараў, у іншага — 300 даляраў на ўзвядзенне царквы, яшчэ аднаму прапанаваў паўдзельнічаць у бізнэсе па вытворчасці свечак, на што ўзяў за 2000 даляраў.

Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобныя ашуканскія схемы ў Беларусі і Украіне.

У падазраванага канфіскаваны ўсе царкоўныя атрыбуты.

У праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што мужчына можа быць датычны да здзяйснення ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да іншых грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?