Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла лаўрэатаў прэміі «Вольнае слова».

Пераможцы былі названыя ў пяці намінацыях: інфармацыйныя жанры, аналітычная журналістыка, мастацка-публіцыстычныя жанры, журналісцкае расследаванне, дэбют.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч атрымаў першую прэмію ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» за артыкул «Як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках».

Тое расследаванне ўскрыла карупцыйную схему ў галіне аховы здароўя, у выніку якой дзялкі нажываліся на людзях.

Дарэчы, «Наша Ніва» бярэ першыя прэміі ў гэтым найскладаным жанры ўжо 5-ы год запар.

А Арцём Гарбацэвіч перамагаў у гэтым жанры і летась са сваім іншым расследаваннем: «Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў». А два гады таму ён стаў пераможцам у жанры «Мастацка-публіцыстычныя матэрыялы» з відэанарысам «Марыя і Саша: неймаверная гісторыя кахання хворай на рак 18-гадовай дзяўчыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?