Намеснік міністра транспарту РФ Мікалай Асаул прызначаны гандлёвым прадстаўніком Расіі ў Беларусі. Гэта вынікае з распараджэння прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, піша TUT.BY.
Фота: mintrans.ru
«Прызначыць Асаула Мікалая Анатольевіча гандлёвым прадстаўніком Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады», — гаворыцца ў распараджэнні.
Мікалай Асаул нарадзіўся 21 красавіка 1977 года ў Санкт-Пецярбургу, у 2007—2010 узначальваў камітэт па транспартна-транзітнай палітыцы ўрада Санкт-Пецярбурга, з 16 снежня 2010 года займаў пасаду намесніка кіраўніка Мінтранса, курыраваў пытанні, звязаныя з аўтамабільным транспартам.
Раней гандлёвым прадстаўніком Расіі ў Беларусі быў Канстанцін Арцюшын.
24 жніўня Уладзімір Пуцін прызначыў Міхаіла Бабіча паслом Расіі ў Беларусі, а таксама спецпрадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.





