Чэмпіянаты па хуткасным паяданні стрыт-фуда ўжо больш за 100 гадоў праходзяць у розных кропках нашай планеты. Сярод краін-лідараў па колькасці такіх фуд-спаборніцтваў — ЗША, Канада і Японія. У Беларусі месца галоўнага эксперта па такім смачным «відзе спорту» ўтрымлівае сетка АЗС «А-100».

У 2016 годзе «А-100» правяла першую ў краіне «Бітву каўбасак». За тры гады асартымент хот-догаў і разнастайнасць смакаў у сетцы павялічылася ў некалькі разоў, а традыцыйны чэмпіянат па паяданні хот-догаў стаў больш маштабным і сёлета вярнуўся пад назвай «Еўрапейскія галодныя гульні».

«Цяпер на нашых аўтазапраўках можна пакаштаваць хот-догі з пяццю відамі сасісак: з ялавічыны, свініны, курыцы, качкі і фірмовую. Кожны сезон мы папаўняем меню навінкамі, зусім хутка прэзентуем новы смак, які з'явіцца на беларускіх АЗС упершыню, — распавядае Вольга Цішкевіч, начальнік аддзела маркетынгу «Астотрэйдзінг». — Мы смела называем сябе экспертамі ў гэтым папулярным сярод беларусаў стрыт-фудзе, таму што першымі сталі гатаваць і прадаваць французскія хот-догі на аўтазапраўках, а рэцэпты сасісак для іх мы распрацоўваем самастойна з найлепшымі вытворцамі краіны».

Ацаніць хот-догі ад «А-100» бясплатна мінчане змаглі падчас удзелу ў спаборніцтвах «Еўрапейскіх галодных гульняў». Першых «спартсменаў» у Парку Перамогі пачалі выбіраць а 14-й гадзіне. Кожны з іх змагаўся за перамогу ў адным са «смачных» конкурсных этапаў. Падчас кулінарнага маленькія беларусы гатавалі фрэнч-догі за 20 секунд. У «рамантычным» удзельнікі, якія прыйшлі са сваёй парай, елі фрэнч-дог на дваіх. Самым папулярным конкурсам, на які ўтварылася чарга, стала маляванне кетчупам і гарчыцай. З дапамогай гэтых 2 соусаў мінчукам прапанавалі намаляваць дзяўчат з легендарных палотнаў: Мона Лізу, Жанчыну з жамчужнай завушніцай, Фрыду Кало дэ Рывэра і Венеру Бацічэлі.

Фінальны конкурс за галоўны прыз — залатую хот-дог карту, якая дае магчымасць на працягу месяца бясплатна абедаць ва ўсёй сетцы АЗС «А-100» — пачаўся пасля 16 гадзін. Да гэтага часу каля поля «Еўрапейскіх галодных гульняў» з’явіўся натоўп з некалькіх сотняў гледачоў. У 20 «спартоўцаў» было роўна 5 хвілін, каб з'есці максімальную колькасць порцый. Фіналісты агулам з’елі больш за 100 хот-догаў, а сярод галоўных прэтэндэнтаў на перамогу быў заўважаны алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч.

Перамогу ў «Еўрапейскіх галодных гульнях» атрымаў мінчук Максім Асаевіч. Ён і атрымаў у падарунак залатую хот-дог карту ад «А-100».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?