Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі распаўсюдзіла меркаванне першага намесніка старшыні партыі Алега Гайдукевіча. Ён адказаў старшыні ЛДПР Уладзіміру Жырыноўскаму, які казаў пра ўз'яднанне Беларусі і Расіі:

«Уладзімір Вольфавіч, Вы прапануеце нам жыць у камуналцы, а мы хочам жыць у саюзе з Расеяй, але ў асобнай двухпакаёвай кватэры. Хай у Вас будзе прасторная чатырохпакаёвая, а ў нас — невялікая двухпакаёвая, але свая.

Навошта нам быць мужыком пасля 40, якія жывуць з братам ці сястрой у адным пакоі, гэта няправільна.

І кватэры хай будуць на адной лесвічнай пляцоўцы, вось гэта добра, але зноў жа асобная двухпакаёўка лепшая за вялікую камуналку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0