Крама нацыянальных рэчаў «Дарэчы», што ў ГЦ «Сілуэт» каля метро Якуба Коласа, прадуктыўна правяла летнія вакацыі: пакуль усе адпачывалі, вывела на патрыятычны рынак шмат навінак.
«Дарэчы» вядомая на рынку арыгінальнымі і якаснымі цішоткамі. У дызайн кожнай з іх стваральнікі ўкладаюць сэнс. Згадаць хоць бы серыю мінулага сезона «Дарэчы, беларус».
Сёлета хітом стала цішотка «Народжаныя Вольнымі».
«Яна прысвечаная барацьбе за незалежнасць ад даўніх і да новых часоў і паказвае, які цяжкі шлях мы прайшлі для незалежнасці і як важна яе захаваць», — кажа ўласнік крамы «Дарэчы» Вадзім Макей.
Своеасаблівым працягам гэтай тэмы стала цішотка «Народжаны смелым».
«Кожны з нас — цаглінка незалежнасці, і дзеля яе захавання важна ўвесь час рабіць нават маленькія лакалныя перамогі нам, шчырым і адданым патрыётам краіны — кожнаму ў сваёй сферы» — тлумачыць Вадзім сэнс малюнка.
Таксама «Дарэчы» прэзентавала цішотку «Heritage Belarus»: «Яна распавядае, адкуль нашы сапраўдныя карані і дзе наша спадчына і гісторыя.
Менавіта такая Пагоня, як на цішотцы, выкарыстоўвалася на Статуце ВКЛ».
Мелі попыт і цішоткі для сапраўдных вандроўнікаў і вандроўніц.
З’явіліся ў «Дарэчы» і знаёмыя ўсім вышымайкі. Але і тут Вадзім не шукаў простых шляхоў. «Мы прапануем жаночыя арнаментаваныя вышымайкі на колеры чырвонага меланжу», — кажа ён.
Не абыходзілі ўвагай пакупнікі і цішоткі «Зараз ці ніколі», «1863», «Пагоня на сэрцы».
Дызайн апошняй падказалі пакупнікі. «Шмат хто прасіў, каб мы зрабілі маленькую выкшталцоную Пагоню на сэрцы,
а не на ўсю цішотку, — расказвае Вадзім. —. Мы паслухалі і атрымалася выдатна. Асабліва спалучэнне колераў. Срэбраная Пагоня на графітавым колеры».
Акрамя цішотак, летам вялікай папулярнасцю карысталіся льняный торбачкі з беларускімі малюнкамі, фірмовыя бейсболкі ад крамы «Дарэчы», вышытыя з двух бакоў, і заплечнікі.
Зараз «Дарэчы» рыхтуе прапанову для восеньскага надвор’я. Напрыклад, у асартымент ужо вярнуліся нацыянальныя шапкі для лазні.
Сачыць за навінамі крамы можна не толькі ў ГЦ «Сілуэт», але і ў сацыяльных сетках, а таксама замаўляць тавары ў розныя куткі Беларусі.
ІП Макей В.У. УНП 192588587