Аляксандр Лукашэнка 12−14 наведае Узбекістан з афіцыйным візітам, паведамляе прэс-служба МЗС Узбекістана. Паездка адбудзецца па запрашэнні прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.
Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Лідары Узбекістана і Беларусі абмяркуюць шырокае кола пытанняў, абмяняюцца думкамі па актуальнай рэгіянальнай і міжнароднай праблематыцы.
У рамках візіту ў Ташкенце будзе працаваць выстава нацыянальнай прадукцыі «Зроблена ў Беларусі», а таксама адбудзецца сумесны форум дзелавога і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з удзелам бізнес-колаў і кіраўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін.