У Парыжы абрабавалі прынцэсу Саудаўскай Аравіі — з яе нумара ў гатэлі Ritz рабаўнікі вынеслі каштоўнасці вартасцю 800 тысяч еўра, паведамляе Reuters. Імя прынцэсы не называецца.

Паводле інфармацыі заяўніцы, каштоўнасці былі выкрадзеныя ў пятніцу днём, 7 верасня. Крыніца паведаміла, што слядоў пранікнення зламыснікаў не было.

Прадстаўнік Ritz адмовіўся каментаваць гэтае здарэнне.

Пяцізоркавы гатэль Ritz знаходзіцца ў гістарычным раёне Парыжа, побач з будынкам міністэрства юстыцыі Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0