Кіраўнік расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў заявіў, што Уладзіміру Пуціну неабходна прызнаць Данбас тэрыторыяй Расіі, паведамляе «РІА Новості».
«Што тычыцца Данбаса, я б на месцы прэзідэнта прыняў бы [яго ў склад Расіі] неадкладна б, неадкладна. Спыніцца гэты бандытызм вельмі хутка», — сказаў ён.
Зюганаў дадаў, што спачатку неабходна прызнаць самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі, як раней Паўднёвую Асецію і Абхазію. Ён адзначыў, што ў Данбасе пражываюць сваякі і сябры расіян. Гэты рэгіён будавала «ўся савецкая краіна», падкрэсліў палітык.