Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў ліст ад лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з просьбай аб новых перамовах, заявіла прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс, перадае Reuters.

Паводле яе слоў, у лісце кіраўнік КНДР прапануе запланаваць наступную сустрэчу паміж двума лідарамі.

Сара Сандэрс сказала, што Белы дом ужо каардынуе другую сустрэчу.

Прадстаўнік Белага дома дадала, што ліст дэманструе прыхільнасць да дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0