Фота ФК Брэст

Фота ФК Брэст

Новы тэхнічны дырэктар «Дарадас» Дыега Марадона падзяліўся эмоцыямі пра пачатак працы ў клубе з Сіналоа.

«Мы прыехалі сюды не на адпачынак. Мы будзем працаваць, як і ў Дубаі. Тыя, з кім мы працавалі, могуць пацвердзіць, што мы стараемся з усіх сіл.

У мяне ёсць сябар Махамед, ён добра адгукаўся пра «Дарадас». Я амаль падпісаў кантракт з беларусамі (Марадона застаецца ганаровым прэзідэнтам брэсцкага «Дынама»), але потым пакінуў іх, бо думаю, што магу застацца тут надоўга.

Мой асабісты прагрэс? Калі я 15 гадоў назад завязаў з наркотыкамі, я сказаў, што больш ніколі ў жыцці не буду каштаваць падобнага», - сказаў Марадона.

Раней прэс-служба брэсцкага «Дынама» паведаміла, што Марадона працягне працаваць у структуры каманды на пасадзе старшыні праўлення (ганаровага прэзідэнта). Акрамя таго, клуб заяўляў, што кантракт з аргенцінцам падпісаны тэрмінам на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?