У інтэрнэце апублікаваны праект Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурса. Гэты дакумент тлумачыць, як чытачы сайтаў змогуць пакідаць каментары ў інтэрнэце.

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч.

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч.

Галоўнае, што ўрад пакідае толькі адзін спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў — праз абаненцкі нумар. Такім чынам, залагініцца праз сацсеткі ці электронную пошту будзе нельга.

Уласнікам інтэрнэт-рэсурсаў дазволяць збіраць наступныя персанальныя дадзеныя: імя і прозвішча, пол, дату і месца нараджэння, адрас электроннай пошты. Праўда, спраўджваць гэтыя звесткі ніхто не будзе.

Апроч таго, будуць запісвацца дата і час размяшчэння паведамленняў/каментароў на сайце, а таксама МАС-адрас прылады і IP-адрас.

Новаўвядзенні павінны ўступіць у сілу 1 снежня. Ці будуць уносіцца змены ў праект палажэння, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0