Еўрапейскі парламент заклікаў да міжнароднай забароны смяротнай аўтаномнай зброі, вядомай як «робаты-забойцы», паведамляе Euobserver.

Заклік, які не прадугледжвае ніякіх юрыдычных абавязацельстваў, прыняты ў сераду.

У ім гаворыцца, што 28 краін-сяброў ЕС павінны выпрацаваць агульную пазіцыю па аўтаномнай зброі да лістапада і «гаварыць на адпаведных форумах адным голасам».

Мэры Уэрхем, каардынатар кампаніі па спыненні робатаў-забойцаў, заявіла, што Расія, ЗША, Паўднёвая Карэя, Ізраіль і Аўстралія з'яўляюцца асноўнымі краінамі, якія выступаюць супраць абмеркавання забароны.

Арміі і вытворцы зброі па ўсім свеце тэстуюць робатаў-забойцаў, якія неўзабаве могуць перасягнуць існуючыя ваенныя тэхналогіі ўсяго за невялікую частку цяперашняга кошту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0